Людзі на балоце текст песни
Обновлено: 23.11.2024
Дарагая сястра, я пiшу табе лiст,
Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас.
Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень,
Але гэта звыкла.
Мы жывем на балоце, мы любiм яго,
Пра яго мы сьпяваем i пiшам палотны.
I таму пад дажджом мы як рыбы ў вадзе
I мы вельмi шануем балота.
А калi ты цьвярозы, тады ты дурны,
Калi ты маеш розум, пазбаўся сумленьня.
Кожны дзень у балоце гадуем мы
Для балота свае пакаленьнi.
Дарагая сястра, тут ўсё харашо,
Тут паблiзу Масква, тут Масква ў галаве,
Тут Масква ў тэлевізары і ў газэце,
Тут расейскія песьні развучваюць дзеці.
I гэта - нармальна, сястра,
Таму што, вятры ня прыносяць свабоды,
Таму што, дрыгва застаецца дрыгвой,
Таму што, Айчына - балота.
Таму што, нiхто ня бывае супраць,
Таму што, нiхто ня бывае цьвярозы,
Таму што, забылiся ўсе на розум,
Бо ўсе - пад наркозам.
Людзi на балоце. Людзi на балоце.
Людзi на балоце. Людзi на балоце.
Дарагая сястра, тут адны крычаць,
Тут плачуць другiя, а трэцiя скачуць.
I ў гэтым гармідары слова пачуць немагчыма,
А гэта значыць,
Што дождж ня спынiцца колькi гадоў
I будзе дождж, i будзе слота,
I будзе жыць звычайным жыцьцём
Нашае балота.
Мы высока падымем балотны наш сьцяг,
Мы будзем шторанак хадзiць на работу,
Каб ўбачылi ўсе, што жыве ў вяках
Подзьвiг народа - балота.
Дарагая сястра, ты жыла тут сама,
Ты ведаеш пах цвiлага моху,
Ты ведаеш смак гнiлое вады,
Але ўсё - дастаткова.
Дастаткова размовы пра шэры наш край,
Пра галечу, гаркоту, гароту, галоту.
Тут альбо памiрай, альбо ня выжывай,
Але выбрала нас балота.
С кожным днём мы ў балоце глыбей i глыбей,
Але нас не заб'еш, але нас не задушыш,
Мы стрываем ўсё i праз колькi гадоў
Мы навучымся жыць ў балоце па вушы.
Людзi на балоце. Людзi на балоце.
Людзi на балоце. Людзi на балоце.
С кожным днём мы ў балоце глыбей i глыбей,
Але нас не заб'еш, але нас не задушыш,
Мы стрываем ўсё i праз колькi гадоў
Мы навучымся жыць ў балоце па вушы.
Людзi на балоце. Людзi на балоце.
Людзi на балоце. Людзi на балоце.
Читайте также: