Я не ганю землі чужыя песня текст

Обновлено: 22.12.2024

вернуться к странице

Годна запись закреплена

Я не ганю землі чужыя, —
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Так карцела — сляза закіпала, —
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк.

І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць.
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?

Читайте также: