А у поли бяроза песняры аккорды

Обновлено: 27.12.2024

А ў полi бяроза,
а ў полi кудрава,
а на тэй бярозе
зязюля кукавала.

Ай-то не зязюля,
а то родна маці.
Яна выпраўляла
ды сына ў салдаты.

ідзі,ідзі,сынку,
ідзі ды не бойся,
на трэцім гадочку,дадому
вяртайся. (2 раза)

Праходзіць гадочак,
праходзіць і другі,
на трэці гадочак
прыходзіць сыночак.

Добры вечар,маці,
ці рада ты мною,
ці ты рада мною,
ці маёй жаною.

Ой,рада,сыночак,
рада я табою,
толькі я не рада,
тваёю жаною. (2 раза)

Пасадзіла сына
за белы сталочак,
маладу нявестку
ў самы куточак.

Паставіла сыну
чарачку гарэлкі,
маладой нявесцы
чарачку з атрутай.

Сталі яны есці,
сталі выпіваці
ды тую гарэлку
ўмесці мяшаці.

А назаўтра рана
два мерцьвякі ў хаце
за рукі пабралісь
як верна кахалісь.

Читайте также: